pani_janna (pani_janna) wrote in charaunitsa,
pani_janna
pani_janna
charaunitsa

Русальны тыдзень з гуртом «GUDA»

Запрашаем усіх на Русальны канцэрт,
які адбудзецца ў Малой Залі КЗ "Мінск" 27 мая.

Таксама ў канцэрце возьме ўдзел этнічна-перкусійны праект Drummaterria.
Пачатак Русальнага канцэрту а 19-й гадзіне.
Квіткі можна набыць у касах КЗ "Мінск",
падземным пераходзе пад пл.Я.Коласа,
а таксама праз тэл. 8-029-6490888, 8-029-6427575

Этна-фольк гурт “GUDA” пад час свайго вялікага Русальнага канцэрту
прадставіць гледачам адмысловы фотапраект “Русальны тыдзень”.

"Жывуць русалкі пад вадою, і выходзіць з яе могуць на кароткі час –
покуль не высахнуць іх валасы. Толькі на восьмым тыдні пасьля
Вялікадня, на Русалчын тыдзень, гэта абмежаванне здымаецца, і русалкі
могуць хадзіць па гаях, лясах, нівах, гушкацца на галінках бяроз і
пець свае песьні."


Якім чынам тры беларускія фотамайстры трапілі ў той закінуты Богам
край, дзе і сабралі ўнікальны фотаматэрыял аб апошняй папуляцыі
русалак на Беларусі, вы даведаецеся ў час Русальнага ці Гранога тыдня,
27 траўня, на канцэрце, што прысвечаны прэзентацыі праекту.

З некаторымі з "русальных" фотагалерэй ужо зараз можна азнаёміцца на
на старонцы guda.fromby.net/mermaids.html афіцыйнага сайта
гурта “GUDA” .
Subscribe
  • Post a new comment

    Error

    Anonymous comments are disabled in this journal

    default userpic

    Your reply will be screened

    Your IP address will be recorded 

  • 1 comment